Наведванне Купалаўскага тэатра

06.12.2017

Супрацоўнікі ТАА "ЮС Инвест", у перыяд абмеркавання ў грамадстве новага Дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і іншых нарматыўных актаў аб вядзенні бізнесу, вырашылі адцягнуцца ад сур'ёзных дакументаў і зірнуць на сістэму прадпрымальніцтва і падаткаў з пункту гледжання мастацтва.
Такім чынам, адзін з вечароў снежня мы правялі ў якасці гледача пастаноўкі лірычнай французскай камедыі "Школа падаткаплацельшчыкаў", якая ставіцца на сцэне Купалаўскага тэатра ў Мiнску.
Выдатная гульня акцёраў і інтэлектуальны гумар дадалi нам надзвычай добрага настрою для далейшага працоўнага тыдня. Раім да прагляду тым, хто яшчэ не бачыў гэты спектакль.